настаў твой
час выбіраць

по русски

Дэкларацыя грамадзян Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя - Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які акрэслівае правы і свабоды кожнага грамадзяніна, забяспечвае грамадзянскую згоду, народаўладдзе і існаванне прававой дзяржавы.

Артыкул 1 Канстытуцыі абвяшчае, што Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна акрэслівае знешнюю і ўнутраную палітыку. Згодна з гэтым артыкулам, Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак.

Артыкул 3 Канстытуцыі сцвярджае, што адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту з'яўляецца народ.

1. Знешнія сілы вымушаюць нашу краіну да адмовы ад суверэнітэту і незалежнасці. Гэта робіцца пад выглядам так званай «паглыбленай інтэграцыі» у рамках саюзнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

2. Улада Беларусі заяўляе аб недатыкальнасці суверэнітэту, але незразумела, якім чынам без шырокай грамадскай падтрымкі незалежнасці краіны яна можа супрацьстаяць анэксіі з боку Расіі.

3. Прэзідэнт Беларусі ставіць задачу ў чарговы раз змяніць Канстытуцыю краіны. Пра змену сваёй Канстытуцыі кажа і прэзідэнт Расіі. Магчыма, гэта робіцца для таго, каб прыбраць канстытуцыйныя перашкоды для паглынання Беларусі Расіяй праз саюзную дзяржаву.

4. Між тым, у адпаведнасці з артыкулам 3 Канстытуцыі, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і суверэнітэту ў краіне з'яўляецца народ. Пытанне аб змене Канстытуцыі можа разглядацца Парламентам (арт. 139 Канстытуцыі), але ў Беларусі ўжо шмат гадоў няма даверу заканадаўчай уладзе.

5. Народ Рэспублікі Беларусь ня ведае, якія змены рыхтуюцца ў Канстытуцыю ананімнымі аўтарамі, таму што ў краіне не праводзіцца шырокага абмеркавання гэтага пытання ў аніякай форме.

6. Змена Канстытуцыі без удзелу суверэна – народу, а таксама любыя іншыя формы перадачы суверэнітэту на карысць іншай дзяржавы ці міждзяржаўнага ўтварэння – міжнародныя дамовы, або Канстытуцыйныя акты, якія зацвярджаюцца парламентам, або любыя іншыя дакументы і дзеянні – незаконныя.

7. Нічога за нас – бяз нас! Толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права вырашаць пытанні суверэнітэту і незалежнасці краіны!

для працягу дазвольце
адпраўляць вам паведамленні

каб карыстацца сайтам,
Вам неабходна дазволіць
атрыманне апавяшчэнняў

падпісаць дэкларацыю дазволіць апавяшчэння

Для продолжения работы с платформой необходимо дать разрешение на получение уведомлений

Для этого нажмите на замок в адресной строке браузера и разрешите с получение уведомлений нажав кнопку "Настройка сайта"